ВЫКЛІК У ЖАНОЧУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўнай жаночай камандзе Беларусі засталося правесці два паядынкі ў межах кваліфікацыі Лігі нацый-2024: умоўна дамашні з суперніцамі з Чэхіі (у пятніцу, 1 снежня, у венгерскім Д’ёры) и гасцявы з баснійкамі (у аўторак, 5-га).
Трэнерскі штаб Юрыя Малеева, які паралельна ўзначальвае мінскае "Дынама"-БДУФК, уключыў у выязны спіс 24 футбалісткі. У тым ліку 11 прадстаўніц нашага клуба: абаронцы Ксенія КУБІЧНАЯ, Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, хаўбекі Настасся ЛІННІК, Настасся МАГЕР, Дар’я МАНЮКОВА, Ганна ПІЛІПЕНКА, Настасся ШЛАПАКОВА, Настасся ШУПО, форварды Вікторыя ВАЛЮК, Настасся КАВАЛЁВА.
Пасля 4 тураў лідарам групы 4 дывізіёна В з’яўляюцца баснійкі — 8 ачкоў. Следам размяшчаюцца чэшкі — 7, славенкі — 3 і беларускі — 2.