"УСЕ АБ’ЯДНАНЫ ВАКОЛ АДНОЙ МЭТЫ"
У панядзелак, 27 лістапада, прадстаўнікі мінскага "Дынама" наведалі студыю праекта "На мяжы фола", які выходзіць у эфір кожны тыдзень на тэлеканале "Беларусь 5".
Паўтары гадзіны паўабаронца Данііл ЗОРЫН і нападнік Уладзіслаў МАРОЗАЎ дзяліліся ўражаннямі ад сезона, адказвалі на самыя разнастайныя пытанні вядоўцаў, глядзелі сюжэты, прысвечаныя перамозе сваёй каманды ў чэмпіянаце краіны-2023.
Прапануем заўзятарам пераканацца: гэта было цікава!