УЛАДЗІСЛАЎ МАРОЗАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СМАРГОННЮ"
Па сканчэнні сённяшняга паядынку, у якім мінскія дынамаўцы ў родных сценах не пакінулі шансаў "Смаргоні" (7:0), надзейны партнёр нашага клуба — Маладзечненскі мясакамбінат узнагародзіў найлепшага гульца ў складзе "бела-сініх".
Традыцыйны прыз — аб’ёмісты мясны бокс — атрымаў Уладзіслаў МАРОЗАЎ, які аформіў дубль дзякуючы трапным стрэлам на 6-й і 66-й хвілінах.
Адзначым, што цяпер у актыве 23-гадовага нападніка 15 галоў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі-2023.