УЛАДЗІСЛАЎ МАРОЗАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 28-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла MVP 28-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023. Заслужаныя ўшанаванні прымае форвард мінскага "Дынама" Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
23-гадовы гулец зрабіў сур’ёзны ўнёсак у разгромную перамогу сваёй каманды над "Смаргонню" (7:0) — запісаў на асабісты рахунак галявы дубль і адзначыўся выніковай перадачай.
Дзякуючы гэтаму наш №18 стаў аднаасобным лідарам снайперскай гонкі чэмпіянату (15 забітых мячоў).