У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 29-ГА ТУРА — ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ"
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "адзінаццаткі найлепшых" па выніках 29-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
У каманду тыдня трапілі тры гульцы мінскага "Дынама", якое дзякуючы выязной перамозе 4:0 над "Белшынай" гарантавала сабе заваяванне залатых медалёў.
Адзначанымі аказаліся слупы абароны — Аляксандр САЧЫЎКА (адкрыў лік на 19-й хвіліне) з Аляксеем ГАЎРЫЛОВІЧАМ (запісаў на асабісты рахунак гол на 58-й), а таксама хаўбек Павел СЯДЗЬКО, аўтар аднаго з асістэнцкіх балаў.
Дарэчы, для Сядзько гэта трэцяе ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную (яшчэ пасля 5-га і 8-га тураў), для Сачыўкі — другое (пасля 3-га), для Гаўрыловіча — першае.