У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 27-ГА ТУРА — БАХАР І ЗОРЫН
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 27-га тура розыгрышу айчыннага элітнага дывізіёна-2023.
Туды трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе адолела аднаклубнікаў з Брэста — 3:1.
Адзначанымі аказаліся Данііл ЗОРЫН (адкрыў лік на 7-й хвіліне) і Іван БАХАР (усталяваў канчатковыя лічбы на табло на 69-й).
Для расійскага паўабаронцы гэта ўжо трэцяе ў сезоне ўключэнне ў "каманду тыдня" (таксама пасля 21-га і 24-га тураў), для нападніка нацыянальнай зборнай Беларусі — другое (пасля 20-га).