У КУБКАВЫМ ЧВЭРЦЬФІНАЛЕ ЗГУЛЯЕМ З БАТЭ
У сталічным Доме футбола завершана лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі-2023/24. Супернікам мінскага "Дынама" на гэтай стадыі стане БАТЭ.
Абодва паядынкі адбудуцца ў сакавіку наступнага года. Спачатку "бела-сінім" належыць згуляць на выездзе.
Адзначым, што наша каманда ў межах турніру раней узяла верх над першалігавымі "Жодзіна-Паўднёвым" (2:0) і "Асіповічамі" (9:0). Барысаўчане ж адолелі "Міёры" (Д3; 13:0) і "Астравец" (Д2; 3:1).
Таксама за пуцёўкі ў паўфінал пазмагаюцца "Тарпеда"-БелАЗ — "Шахцёр", "Віцебск" (Д2) — "Іслач", "Нёман" — "Мінск".