У ІВАНА БАХАРА — 100 МАТЧАЎ ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Пераможны паядынак найвышэйшай лігі з "Белшынай" (4:0) аказаўся знакавым і для нападніка Івана БАХАРА, у якога зараз — сотня афіцыйных гульняў у складзе мінскага "Дынама".
Дэбют адбыўся 14 сакавіка 2020-га ў кубкавым супрацьстаянні з БАТЭ. З таго часу раскладка матчаў тэхнічнага футбаліста па турнірах выглядае так: чэмпіянат — 90, Кубак — 6, еўракубкі — 4.
На этапе выступленняў за "бела-сініх" Бахар адзначыўся 30 галамі і запісаў на асабісты рахунак 18 асістэнцкіх балаў.
Віншуем Ваню са скарэннем такой сур’ёзнай мяжы!