У ДУШАНА БАКІЧА — 50 ЧЭМПІЯНАТНЫХ МАТЧАЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Выязны паядынак у Брэсце (3:1) аказаўся для Душана БАКІЧА юбілейным — 50-м за сталічнае "Дынама" ў чэмпіянатах Беларусі.
У гэтым турніры чарнагорскі форвард дэбютаваў у складзе нашай каманды 18 сакавіка 2022-га— у пераможным гасцявым дэрбі з "Мінскам" (1:0).
Адзначым, што зараз у актыве 24-гадовага футбаліста — 17 галоў і 13 асістэнцкіх балаў у матчах найвышэйшай лігі за "бела-сініх".