У АЛЯКСЕЯ ГАЎРЫЛОВІЧА — 250 ГУЛЬНЯЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Учорашні матч у Бабруйску з мясцовай "Белшынай" (4:0) аказаўся для абаронцы "бела-сініх" Аляксея ГАЎРЫЛОВІЧА 250-м у межах беларускага айчыннага дывізіёна. Да таго ж юбіляр адзначыўся голам на 58-й хвіліне.
Самую вялікую колькасць гульняў з гэтага спіса ураджэнец Пінска правёў за сталічнае "Дынама" — 77. Таксама выступаў за "Гомель" (71), брэсцкае "Дынама" (46), "Нафтан" (25), "Белшыну" (14), "Слуцк" (12), "Нёман" (5).
Дарэчы, і дэбютаваў у найвышэйшай лізе Гаўрыловіч таксама у складзе нашага клуба — 8 лістапада 2009-га ў дамашнім супрацьстаянні з "Дняпром".