ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ
За экватарам лістапада галоўную дружыну нашай краіны чакаюць заключныя паядынкі адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2024: у суботу, 18-га, — умоўна дамашні з супернікамі з Андоры (у Венгрыі) і ў аўторак, 21-га, — гасцявы ў Косава.
Падрыхтоўку да гэтых гульняў пачне і трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, нападнікі Іван БАХАР і Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
Зараз лідарам групы I з’яўляюцца румыны — 16 ачкоў (пасля 8 матчаў). Услед размяшчаюцца швейцарцы — 15 (7), ізраільцяне — 11 (6), касавары — 7 (7), беларусы — 6 (8) і андорцы — 2 (8).
Фота: vk.com/belarusff