ТРЫ ПРЫЗЫ — ДЛЯ ТЫХ, ХТО КУПІЦЬ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ
У чацвер, 2 лістапада, на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" высадзяцца ўдзельнікі беларускага футбольнага "класіка" — "бела-сінія" пачнуць высвятляць адносіны з барысаўскім БАТЭ ў 18.45.
Паміж таймамі цікавага і вельмі прынцыповага супрацьстаяння адбудзецца традыцыйная працэдура — сваіх шчаслівых уладальнікаў знойдуць крутыя прызы:
- мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната
- гульнявая майка сезона-2023
- бейсболка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline
Каб прэтэндаваць на атрыманне падарункаў, трэба абзавесціся афіцыйнай матчавай праграмкай, кожная з якіх мае ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар. Здзейсніць пакупку можна ў намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку.