"ТАРПЕДА"-БЕЛАЗ ПРЫМАЕМ НА "ЮНІ". УВАХОД БЯСПЛАТНЫ
Да завяршэння чэмпіянату Беларусі-2023 ў элітным дывізіёне застаўся адзін крок, які "бела-сінія" ўжо ў рангу ўладальнікаў галоўнага нацыянальнага тытула зробяць у родных сценах у супрацьстаянні з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам.
Гэта гульня 30-га тура адбудзецца ў суботу, 2 снежня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескай, 4А. Пачатак а 14-й гадзіне.
Уваход на трыбуны — вольны. Абавязкова бярыце з сабой цёплыя рэчы — і падтрымайце любімую каманду ў заключным паядынку насычынага яскравымі падзеямі сезона!
Для заўзятараў арганізуюць фан-зону з разнастайнымі актыўнасцямі — сачыце за анонсамі на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках мінскага "Дынама".