СЁННЯ АЛЯКСАНДРУ ПРАКАПЕНКУ СПОЎНІЛАСЯ Б 70 ГАДОЎ
У чацвер, 16 лістапада, легендарнаму гульцу мінскага "Дынама" Аляксандру ПРАКАПЕНКУ споўнілася б 70 гадоў.
Паўабаронца-самародак у складзе "бела-сініх" станавіўся пераможцам (1982) і бронзавым (1983) прызёрам чэмпіянатаў СССР, але галоўнае — з’яўляўся кумірам для тысяч беларускіх заўзятараў. Таму што быў простым, зразумелым, сваім. А на полі ствараў, здзіўляў, улюбляў у сабе — сапраўднае ўвасабленне таго самага шчырага футбола. Зараз такіх ужо не робяць…