СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧ — 90 ХВІЛІН ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная дружына нашай краіны на мажорнай ноце завяршыла выступленні ў адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2024, адолеўшы на выездзе касавараў — 1:0 з голам на 43-й хвіліне.
Унёсак у дасягненне станоўчага выніку зрабіў і цэнтральны абаронца мінскага "Дынама" Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, які правёў увесь паядынак з капітанскай павязкай на рукаве.
У іншых супрацьстаяннях у групе I румыны дома ўзялі верх над швейцарцамі з лікам 1:0, ізраільцяне ў гасцях аказаліся мацнейшымі за андорцаў — 2:0.
Адзначым, што падначаленыя іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра святкавалі другую запар перамогу, а ўвогуле ідуць на чатырохматчавай бяспройгрышнай серыі.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Румынія |
10 |
6 |
4 |
0 |
16-5 |
22 |
Швейцарыя |
10 |
4 |
5 |
1 |
22-11 |
17 |
Ізраіль |
10 |
4 |
3 |
3 |
11-11 |
15 |
БЕЛАРУСЬ |
10 |
3 |
3 |
4 |
9-14 |
12 |
Косава |
10 |
2 |
5 |
3 |
10-10 |
11 |
Андора |
10 |
0 |
2 |
8 |
3-20 |
2 |
Фота: vk.com/belarusff