СПАРЫНГ З МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ РАСІІ
Стаў вядомы спарынг-партнёр "бела-сініх" у заключную ў гэтым годзе міжнародную паўзу "пад матчы нацыянальных каманд".
У нядзелю, 19 лістапада, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ў Мінску сустрэнуцца з моладзевай зборнай Расіі, выклік у якую, дарэчы, атрымаў дынамаўскі паўабаронца Данііл ЗОРЫН.
Месца правядзення і час пачатку паядынку вызначацца пазней — сачыце за навінамі!