СЭЙВ ФЁДАРА ЛАПАВУХАВА — НАЙЛЕПШЫ Ў 28-М ТУРЫ
У суботу, 11 лістапада, у дамашнім супрацьстаянні са "Смаргонню" выдатна спрацавала не толькі атака "бела-сініх", якая забяспечыла буйную перамогу — 7:0.
Сэйв Фёдара ЛАПАВУХАВА прызнаны найлепшым па выніках 28-га тура.
Эпізод здарыўся на 12-й хвіліне пры ліку 2:0, калі наш брамнік парыраваў удар з блізкай адлегласці.
Адзначым, што гэты матч аказаўся для 20-гадовага футбаліста сёмым "сухім" у чэмпіянаце Беларусі-2023.