ПЕРАНОС ДВУХ МАТЧАЎ З УДЗЕЛАМ ДУБЛЁРАЎ "БЕЛА-СІНІХ"
Упаўнаважаны орган Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіў хадайніцтва ФК "Дынама-Мінск" з просьбай змяніць даты правядзення двух паядынкаў нашых рэзервістаў у першынстве дублёраў-2023.
Такім чынам, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча сустрэнуцца ў Бабруйску з "Белшынай" у суботу, 18 лістапада, з "Тарпеда"-БелАЗам — дома ў сераду, 22-га.
Гэты пераносы на больш ранні тэрмін выкліканы ўдзелам каманды "бела-сініх" U19 у 2-м раўндзе Юнацкай лігі УЕФА-2023/24, дзе належыць змагацца з равеснікамі з нямецкага "Майнца" (29 лістапада і 3 снежня).