"ПАСЛЯ БОЙКІ КУЛАКАМІ НЕ МАХАЮЦЬ"
У чацвер, 2 лістапада, "бела-сінія" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў перанесеным паядынку 19-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023 змагаліся з барысаўскім БАТЭ. І, на жаль, саступілі прынцыповаму апаненту — 0:1.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА коратка прааналізаваў чыннікі няўдачы, а таксама адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ.