МОЛАДЗЕВАЯ ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ ДАГЭТУЛЬ БЕЗ ПЕРАМОГ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, ва ўмоўна дамашнім супрацьстаянні адборачнай кампаніі EURO’2025 змагалася з харватамі. І саступіла 0:1, прычым засталася ў меньшасці на 73-й хвіліне, а прапусціла на 83-й.
У паядынку, які адбыўся ў армянскім Армавіры, паўдзельнічала двое гульцоў мінскага "Дынама". Брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ знаходзіўся на полі ад стартавага свістка да фінальнага, капітана каманды паўабаронцу Андрэя РЫЛАЧА замянілі на 71-й хвіліне.
У другім матчы групы G грэкі дома адолелі партугальцаў — 2:1.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Партугалія U21 |
5 |
4 |
0 |
1 |
17-3 |
12 |
Грэцыя U21 |
6 |
3 |
2 |
1 |
9-6 |
11 |
Харватыя U21 |
4 |
3 |
1 |
0 |
9-4 |
10 |
Фарэры U21 |
5 |
2 |
1 |
2 |
8-11 |
7 |
Андора U21 |
6 |
0 |
3 |
3 |
3-8 |
3 |
БЕЛАРУСЬ U21 |
8 |
0 |
3 |
5 |
5-19 |
3 |
22.3.2024. БЕЛАРУСЬ U21 — Грэцыя U21.
Фота: прэс-служба АБФФ