МАРОЗАЎ І БАХАР — У ПЕРАМОЖНЫМ МАТЧЫ ЗБОРНАЙ
Галоўная каманда нашай краіны ў межах адборачнай кампаніі EURO’2024 правяла ўмоўна дамашні паядынак з андорцамі. І ўзяла верх з лікам 1:0, забіўшы адзіны мяч на 83-й хвіліне.
На поле стадыёна "Ферэнц Суса" ў венгерскім Будапешце выйшлі два форварды мінскага "Дынама". Уладзіслава МАРОЗАВА замянілі на 63-й хвіліне, тады ж у гульню ўступіў Іван БАХАР.
У іншых матчах у групе I швейцарцы ў родных сценах адолелі супернікаў з Косава — 1:0, румыны на выездзе зламілі супраціў ізраільцян — 2:1.
Заключная сустрэча чакае беларусаў у аўторак, 21 лістапада, — у гасцях у касавараў.
Фота: vk.com/belarusff