ЛАПАВУХАЎ І РЫЛАЧ — У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, у лістападзе згуляе два паядынкі: у сераду, 15-га, — кантрольны з равеснікамі з Расіі (у Гомелі), у панядзелак, 20-га, — афіцыйны з харватамі ў межах адборачнай кампаніі EURO’2025 U21 (умоўна дамашні ў армянскім Армавіры).
Падрыхтоўку да гэтых супрацьстаянняў пачнуць футбалісты мінскага "Дынама" — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ і паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ.
Зараз становішча каманд у групе G выглядае так: 1. Партугалія — 12 (пасля 4 матчаў). 2. Харватыя — 7 (3). 3. Фарэры — 7 (4). 4. Грэцыя — 5 (4). 5. Андора — 3 (6). 6. БЕЛАРУСЬ — 3 (7).