ГУЛЬНІ СУПРАЦЬ "МАЙНЦА" U19 — 29 ЛІСТАПАДА І 3 СНЕЖНЯ
Менш чым праз месяц камандзе "бела-сініх" U19 належыць працягнуць выступленні на "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2023/24.
Канкурэнтам па 2-м раўндзе стане нямецкі "Майнц". Прычым абодва паядынкі мінскія дынамаўцы правядуць на полі суперніка — "Брухвегштадыёне".
Першая гульня адбудзецца ў сераду, 29 лістапада, і пачнецца ў 18.30 па мясцовым часе (20.30 па беларускім).
Матч у адказ прызначаны на нядзелю, 3 снежня.
Нагадаем, што ў стартавай стадіі турніру падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча зламілі супраціў равеснікаў з балгарскага "Лудагорца" (0:1, 2:0).