ДЮСШ-ПАЛЕСДУ — "ДЫНАМА"-БДУФК: 5 ЛІСТАПАДА Ў 15.00
У нядзелю, 5 лістапада, безальтэрнатыўнага лідара жаночага чэмпіянату краіны-2023 — сталічнае "Дынама"-БДУФК чакае гасцявы паядынак 31-га тура супраць ДЮСШ-ПалесДУ. Суперніцы пазмагаюцца ў Пінску, на стадыёне "Хваля" (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 48). Стартавы свісток прагучыць у 15.00.
Нашы дзяўчаты выйдуць на поле ў бірузовых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Павел Якавенка, памочнікі — Аляксандр Сергяенка (абодва — Гомель) і Дзмітрый Барысенка (Хойнікі), чацвёрты — Дзмітрый Куневіч (Пінск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
У жывым эфіры за развіццём падзей дазволіць сачыць трансляцыя на Youtube-канале WF-Belarus.