"ДЫНАМА-МІНСК" U19 ЗНОЎ ВЫХОДЗІЦЬ НА ЕЎРААРЭНУ
Каманда мінскага "Дынама" працягвае выступленні ў кваліфікацыі "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2023/24. Супернічаць у 2-м раўндзе належыць з равеснікамі з нямецкага "Майнца".
Менавіта ў аднайменным горадзе — на "Брухвегштадыёне" — адбудуцца абодва паядынкі. Першы, які стане для нашых хлопцаў гасцявым, прызначаны на сераду, 29 лістапада. Стартавы свісток прагучыць у 18.30 па мясцовым часе (20.30 па беларускім).
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Гульню абслужыць брыгада арбітраў з Чэхіі на чале з Янам Махалекам, асістэнты — Марэк Паданы і Ян Дахналек. Чацвёрты суддзя — Патрык Швенгерс. Інспектар матчу — Эдгар Штайнборн (абодва — Германія). Дэлегат УЕФА — Аляксандар Грубер (Аўстрыя).
Тэкставую трансляцыю супрацьстаяння арганізуе афіцыйны сайт УЕФА.
Фота: twitter.com/1FSVMainz05