"ДЫНАМА-МІНСК" — "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗ: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 2 снежня, "бела-сінія" дамашнім паядынкам з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам закрыюць гульнявую праграму чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалеская, 4А) прагучыць у 14.00.
Уваход на трыбуны — вольны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў заходняй частцы сталіцы будзе воблачна. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі -4-6 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Уваход на тэрыторыю арэны адкрыецца ў 12.30.
Пераканаўча просім прыязджаць загадзя, каб пазбегнуць чэргаў у пунктах пропуску!
ФОРМА
Новаспечаныя ўладальнікі галоўнага нацыянальнага тытула выйдуць на поле ў залатых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЯНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асіснтэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты суддзя — Віталь Палтаржыцкі (Чэрвень).
Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Андрэй Васілевіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Супрацьстаянне ў "рэжыме пераклічкі" пакажа тэлеканал "Беларусь 5". З-за мяжы жывы эфір дасяжны на Youtube-канале АБФФ.