"ДЫНАМА-МИНСК" — "СМАРГОНЬ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Увазе заўзятараў — анлайн-версія афіцыйнай матчавай праграмкі, падрыхтаванай прэс-службай "бела-сініх" да сённяшняга чэмпіянатнага супрацьстаяння нашай галоўнай каманды са "Смаргонню".
На 16 старонках — інтэрв’ю і постар брамніка Фёдара ЛАПАВУХАВА, прадстаўленне суперніка, разнастайная статыстычная інфармацыя і мноства яскравых ілюстрацый.
Нагадваем, што папяровы варыянт праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку паядынку. Набывайце ў намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" праз гістарычную арку!