"ДЫНАМА-МІНСК" — "СМАРГОНЬ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 11 лістапада, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) прыме паядынак айчыннага элітнага дывізіёна-2023 — наша каманда пазмагаецца са "Смаргонню". Стартавы свісток прагучыць у 17.30.
КВІТКІ
Кошт — 5-10 (на трыбуны) і 30 (у VIP-ложу) рублёў. Набыць можна:
- праз Ticketpro
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24, без выходных — з 11.00 да 20.00)
У дзень супрацьстаяння пакупайце квіткі ў касах ля гістарычнай аркі арэны — з 12.00 да 18.30.
Для прыхільнікаў "Смаргоні" выдзелены сектары В12 і В13.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў цэнтры сталіцы будзе пахмурна, чакаюцца дажджы — пры тэмпературы +6+8 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
У 16.00 адкрыецца ўваход на стадыён праз гістарычную арку з боку вул. Кірава.
Традыцыйная просьба: прыязджайце загадзя, каб пазбегнуць цяжкасцяў з праходжаннем на трыбуны.
ФОРМА
Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі выйдуць на поле ў сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Дзмітрый Дзмітрыеў (Мінск), памочнікі — Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель) і Антон Палуянаў. Чацвёрты — Канстанцін Такарскі (абодва — Мазыр).
Інспектар матчу — Аляксандр Брайчэўскі (Орша).
Дэлегат АБФФ — Яўген Капылоў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Гледачам з-за мяжы прапануецца назіраць за развіццём падзей дзякуючы Youtube-каналу АБФФ.
ДУБЛЁРЫ
Рэзервовыя склады высвятляць адносіны ў нядзелю, 12 лістапада, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак у 12.00.
Сачыце анлайн на Youtube-канале мінскага "Дынама".