Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-БРЭСТ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

4.11.2023

У панядзелак, 6 лістапада, наша каманда працягне шлях па дыстанцыі айчыннага элітнага дывізіёна-2023 — і ў межах 27-га тура на выездзе пазмагаецца з аднаклубнікамі з паўднёва-заходняга абласнога цэнтра. Супрацьстаянне на АСК "Брэсцкі" (вул. Гогаля, 8) пачнецца ў 16.00.

КВІТКІ

Для заўзятараў "Дынама-Мінск" выдзелены сектары 1 і 2 Ўсходняй трыбуны.

Кошт квітка — 5 рублёў.

Для дзяцей да 14 гадоў, пенсіянераў і інвалідаў па прад’яўленні дакументаў — 2,5 рубля.

Для дзяцей да 7 гадоў у суправаджэнні дарослага — бясплатна, без права заняцця пасадачнага месца.

Набыць квіткі можна загадзя анлайн альбо ў дзень паядынку ў касах стадыёна з 11.00 да 16.45.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў горадзе над Бугам будзе воблачна, не выключаны кароткачасовыя ападкі. Слупок тэрмометра прагрэецца да +10+12 градусаў.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі прымерыць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым, асістэнтамі якога стануць Дзяніс Емяльянчыкаў (абодва — Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Андрэй Мінінкоў (Брэст).

Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Аляксей Нерушкін (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры цікавую гульню пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Гледачоў з-за мяжы — ласкава вітаем на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады высвятляць адносіны ў аўторак, 7 лістапада, у Камяніцы-Жыровіцкай, на полі ВТБ "Чырвоны двор". Стартавы свісток прагучыць у 13.00.