"ДЫНАМА"-БДУФК — "ВІЦЕБСК": 15 ЛІСТАПАДА Ў 15.00
У сераду, 15 лістапада, "Дынама"-БДУФК правядзе заключны ў гэтым годзе дамашні паядынак — перанесены супраць "Віцебска" ў межах 26-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2023.
Суперніцы згуляюць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак у 15.00.
Цяпер ужо чатырохразовыя ўладальніцы галоўнага нацыянальнага тытула выйдуць на поле ў бірузовых майках і сініх трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале са сланімчанінам Кірылам Тачоным, асістэнтамі якога стануць Ганна Кузняцова (Жлобін) і Ганна Налівайка (Асіповічы). Чацвёрты суддзя — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Вячаслаў Калачынскі (Магілёў).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.