ДУШАН БАКІЧ ЗГУЛЯЎ ЗА ЗБОРНУЮ
Галоўная дружына Чарнагорыі правяла ў родных сценах паядынак адборачнай кампаніі EURO’2024 з супернікамі з Літвы — і ўзяла верх з лікам 2:0, забіўшы на 3-й і 48-й хвілінах.
А на 79-й на поле стадыёна "Градскі" ў Падгорыцы з’явіўся форвард мінскага "Дынама" Душан БАКІЧ, для якога гэта пяты матч за нацыянальную зборную сваёй краіны.
Завяршаць гульнявую праграму балканцам належыць у нядзелю, 19 лістапада, — выязным супрацьстаяннем з лідарамі групы G венграмі.