ДУШАН БАКІЧ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ЗБОРНАЙ РОДНАЙ КРАІНЫ
Галоўная каманда Чарнагорыі ў хуткім часе правядзе матчы кваліфікацыі EURO’2024: у чацвер, 16 лістапада, — дома з літоўцамі, у нядзелю, 19-га, — на выездзе з венграмі.
Прыняць удзел у паядынках можа нападнік Душан БАКІЧ, які ў гэтым сезоне набраў за мінскае "Дынама" ва ўсіх турнірах 25 ачкоў па сістэме "гол плюс пас" (14+11).
Зараз у актыве 24-гадовага футбаліста — 4 гульні за нацыянальную зборную роднай краіны.