ДУБЛЁРЫ ЗАВЕРШАЦЬ ЧЭМПІЯНАТ НА "ДЫНАМА-ЮНІ"
У сераду, 22 лістапада, рэзервісты "бела-сініх" згуляюць паядынак 30-га тура першынства дублёраў-2023 — у родных сценах з моладзевым складам жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа, які працягвае барацьбу за бронзавыя медалі.
Нагадаем, што каманда Дзмітрыя Лянцэвіча датэрмінова гарантавала сабе званне трыўмфатара спаборніцтваў, але не змяньшае абаротаў — і зараз ідзе на серыі з шасці перамог.
Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескай, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 12.00.
Жывы эфір матчу — на Youtube-канале нашага клуба.