Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА-МІНСК" УЗЯЛІ ВЕРХ З ЛІКАМ 3:1

7.11.2023

Першынство дублёраў-2023

Матч 27-га тура

ДЫНАМА-БРЭСТ-д — ДЫНАМА-МІНСК-д — 1:3 (0:1)
КАМЯНІЦА-ЖЫРОВІЦКАЯ. 7 лістапада. ВТБ "Чырвоны двор". Пачатак у 13.00. 60 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Мінінкоў, А.Ліповік, А.Гутнік (усе — Брэст).
ДЫНАМА-БРЭСТ-д: Сяднёў, Д.Чарняўскі (Арашкевіч, 63), Сядро, Фісюк (к) (Скрыпнік, 81), Карасцялёў (Шчэрба, 81), Юркевіч (Ботух, 76), Булычоў (Лагодзіч, 63), Бурак (Бянкоўскі, 72), Палівода, Мартыновіч, Люкевіч (Зайчук, 72).
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шпакоўскі, Туравец, Апяцёнак, Кролік (к) (Казакоў, 56), Дубовік, Лісоўскі (Васкабойнікаў, 46), Сакалоўскі, Краўчанка, Аляксандраў (Бекарэвіч, 92+), В.Чарняўскі, Будзько (Бандарэнка, 88).
Запасны: Ярашэвіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Будзько (18, пас — Краўчанка). 0:2 — Будзько (51, пас — Апяцёнак). 1:2 — Палівода (70). 1:3 — Васкабойнікаў (73, пас — В.Чарняўскі).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Люкевіч (54), Фісюк (60), Юркевіч (71), Бянкоўскі (92+).