ДУБЛЁРАЎ "ДЫНАМА" ЧАКАЕ МАТЧ У БАБРУЙСКУ
У суботу, 18 лістапада, рэзервовая каманда "бела-сініх" правядзе заключны выязны паядынак у першынстве дублёраў-2023 — у межах 29-га тура пазмагаецца ў Бабруйску з моладзевым складам "Белшыны".
Апаненты згуляюць на "сінтэтыцы" стадыёна імя Александра Пракапенкі (вул. Інтэрнацыянальная, 47Б) — стартавы свісток прагучыць у 12.00.
Плануецца паказ супрацьстаяння ў жывым эфіры на Youtube-канале мінскага "Дынама".