ДАВАЙЦЕ РАЗАМ ДАПАМОЖАМ РЫЦЕ ЮШКЕВІЧ!
Да стартавага свістка і ў перапынку суботняга паядынку "бела-сініх" са "Смаргонню" ўсе ахвочыя змогуць дапамагчы 3-гадовай Рыце Юшкевіч, якая пакутуе ад спінальнай мышачнай атрафіі II тыпу.
Для таго каб жахлівы дыягназ малышкі не стаў выракам, трэба вельмі шмат грошаў, якія рэальна сабраць толькі талакой. Просім не праяўляць абыякавасці і аказаць пасільную фінансавую падтрымку!
Валанцёры са скрынкамі для ахвяраванняў будуць чакаць адразу за ўваходам на тэрыторыю Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" праз гістарычную арку — з 16.00. Тады ж адкрыецца міні-кірмаш з таварамі ручной працы ад беларускіх майстароў-умельцаў — выручаныя сродкі потым перавядуць на дабрачынны рахунак для Рыты.
Зноў адбудзецца маментальная латарэя з адмысловымі квіточкамі коштам 5 рублёў. Галоўныя прызы — фірмовы спартовы заплечнік PUMA і мажлівасць па сканчэнні матчу сфатаграфавацца з любым футбалістам нашай каманды каля гульнявога поля.