ДАНІІЛ ЗОРЫН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З БАТЭ
Па завяршэнні сённяшняга "класіка" свайго ўладальніка знайшоў ёмісты бокс з прадукцыяй Маладзечненскага мясакамбіната.
Традыцыйны прыз для найлепшага гульца матчу ў складзе "бела-сініх" гэтым разам атрымаў паўбаронца Данііл ЗОРЫН, які правёў на газоне ўсе 90 хвілін і меў некалькі добрых момантаў адзначыцца голам.