БЯСПЛАТНАЯ АЎТОБУСНАЯ ПАЕЗДКА Ў БАБРУЙСК
У нядзелю, 26 лістапада, "бела-сініх" чакае гасцявы паядынак з "Белшынай", неверагодная значнасць якога зрамузела без лішніх слоў — дастаткова зазірнуць у табліцу чэмпіянату Беларусі-2023. Стартавы свісток на стадыёне "Спартак" у Бабруйску прагучыць у 13.00.
Пастарацца дасягнуць заветнай мэты наша каманда хацела б плячо ў плячо са сваімі вернымі заўзятарамі! У сувязі з чым абвяшчаецца запіс на бясплатную аўтобусную паездку — адпраўленне з паркоўкі ад Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" прызначана на 9.30.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца да 13.00 серады, 22 лістапада, па нумару тэлефона (+375 29) 660 19 27. Пераканаўчая просьба — звяртацца з 9.00 да 20.00.
Звяртаем увагу: заўзятары да 18 гадоў могуць ехаць толькі ў суправаджэнні законнага прадстаўніка. Для пасадкі ў аўтобус неабходна прад'явіць дакумент, які засведчыць асобу.
Уваход на гульню для заўзятараў мінскага "Дынама" — бясплатны.
Бяром з сабой клубную атрыбутыку, добры настрой — і класнай кампаніяй адпраўляемся за станоўчым вынікам!