"БЕЛА-СІНІЯ" АДОЛЕЛІ МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ РАСІІ
Кантрольны матч
ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — РАСІЯ U20 — 4:3 (1:1)
МІНСК. 19 лістапада. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 12.00.
СУДДЗІ: А.Ясель, А.Муха (абедзве — Мінск), Д.Малашэнка (Гомель).
ДЫНАМА-МІНСК: Макаўчык, Бегуноў (Калінін, 46), Швяцоў (к), Гаўрыловіч, Вакуліч, Быкаў, Сялява (Сачыўка, 66), Свірэпа (Краўчанка, 88), Сядзько (Чарняўскі, 87), Хвашчынскі, Арыньё.
Запасны: Шпакоўскі.
РАСІЯ U20: Голікаў (Дзёгцеў, 46), Ражкоў, Лобаў (Лукін, 46), Кірш, Крашэўскі (Радно, 67), Пяткін (к) (Кучугура, 61), Ішкоў (Дзмітрыеў, 46), Кісляк (Іваноў, 84), Чупаёў (Какшараў, 61), Радзівонаў (Зорын, 46), Багданец (Чабанаў, 61).
Запасны: Масквічоў.
ГАЛЫ: 1:0 — Сядзько (7). 1:1 — Чупаёў (44). 2:1 — Свірэпа (47, пас — Быкаў). 3:1 — Арыньё (67, пас — Сядзько). 4:1 — Вакуліч (81, пас — Хвашчынскі). 4:2 — Какшараў (86). 4:3 — Какшараў (90).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Ражкоў (11), Быкаў (58).