Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АРЦЁМ БЫКАЎ — 200 МАТЧАЎ Ў ТОП-ДЫВІЗІЁНЕ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"

8.11.2023

Выезд у Брэст не толькі прынёс усім заўзятарам каманды Вадзіма Скрыпчанкі станоўчыя эмоцыі ад перамогі 3:1, але і адзначыўся для Арцёма БЫКАВА скарэннем знакавай мяжы — 200 паядынкаў за "Дынама-Мінск" у айчынным элітным дывізіёне.

Універсальны выканаўца дэбютаваў за "бела-сініх" у галоўным унутраным турніры 10 ліпеня 2011 года — дома супраць магілёўскага "Дняпра".

Быкаў стаў трэцім, хто дасягнуў такога паказчыка ў складзе нашага клуба ў найвышэйшай лізе. Наперадзе толькі Віталь Валадзенкоў (256 матчаў) і Алег Вераціла (231).

Дарэчы, першы з пары выніковых пасоў ў панядзелкавай сустрэчы ў горадзе над Бугам дазволіў вопытнаму футбалісту дабрацца да мяжы ў 50 ачкоў па сістэме "гол плюс пас" за мінскае "Дынама" ў чэмпіянатах Беларусі. Цяпер у скарбонцы 51 карысны бал (24 забітыя мячы + 27 "асістаў").

Віншуем Арцёма з юбілеямі і зычым узяць яшчэ шмат прывабных вяршынь!