АПОШНІ Ў ГОДЗЕ РОЗЫГРЫШ ПРЫЗАЎ ПРАЗ ПРАГРАМКУ
Заўзятараў, якія ў суботу, 2 снежня, наведаюць паядынак найвышэйшай лігі паміж "бела-сінімі" і жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам, чакае разнастайнасць актыўнасцяў — да стартавага свістка кожнаму на стадыёне "Дынама-Юні" знойдзецца занятак па душы.
Абявязкова набывайце афіцыйныя матчавыя праграмкі ў намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны, — і ўдзельнічайце ў апошнім у годзе розыгрышы крутых прызоў:
- мяснога бокса ад Маладзечненскага мясакамбіната
- футболкі сезона-2023 з аўтографамі наваяўленых чэмпіёнаў Беларусі
- бейсболкі ад тытульнага партнёра клуба — кампаніі Winline
Шчасліўчыкаў вызначыць лёсаванне ў перапынку супрацьстаяння. Нагадваем, што ўваход на трыбуны будзе бясплатным.