АНДРЭЙ РЫЛАЧ І ДАНІІЛ ЗОРЫН ЗГУЛЯЛІ ЗА ЗБОРНЫЯ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, правяла ў Гомелі кантрольны паядынак са зборнай Расіі, за якую выступалі хлопцы 2004-05 гг.н. Госці ўзялі верх — 3:1.
На поле стадыёна "Цэнтральны" выйшлі два прадстаўнікі мінскага "Дынама". У складзе беларусаў капітанскую павязку традыцыйна прымерыў хаўбек Андрэй РЫЛАЧ — і адгуляў першы тайм. У пераможцаў у сярэдняй лініі дзейнічаў Данііл ЗОРЫН: атрымаў папярэджанне на 24-й хвіліне, быў заменены на 62-й.
У панядзелак, 20 лістапада, падначаленых Сяргея Ясінскага чакае матч з равеснікамі з Харватыі ў межах кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2025 U21 — умоўна дамашні ў армянскім Армавіры.
Фота: gp.by