50-Ы МАТЧ АЛЯКСЕЯ ВАКУЛІЧА ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Дамашні паядынак супраць БАТЭ (0:1) аказаўся для Аляксея ВАКУЛІЧА юбілейным — 50-м за сталічнае "Дынама".
Леваногі абаронца дэбютаваў у складзе нашай каманды 18 сакавіка 2022 года ў сустрэчы найвышэйшай лігі з "Мінскам".
Разбіўка матчаў па турнірах у форме "бела-сініх" выглядае так: чэмпіянат Беларусі — 41, Кубак краіны — 4, Ліга канферэнцый — 5.
На гэтым адрэзку дыстанцыі ў актыве Вакуліча — 3 галявыя перадачы.