11-Ы ТРАФЕЙ "БЕЛА-СІНІХ"
Нядзельная выязная вікторыя над "Белшынай" (4:0) прынесла мінскага "Дынама" даўгачаканае чэмпіёнства — першае за 19 гадоў.
Адгэтуль у калекцыі "бела-сініх" — 11 афіцыйных трафеяў на суверэнным этапе гісторыі: восем перамог у элітным дывізіёне (1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004, 2023) і тры Кубкі краіны (1992, 1993/94, 2002/03).
Спадзяемся, не ў такой далёкай будучыні наша любімая каманда стане трыўмфатарам яшчэ многіх нацыянальных турніраў! У прыватнасці, у лютым належыць упершыню паўдзельнічаць у паядынку за Суперкубак.