Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ЖАЛЕЗНІЧАР" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

12.07.2023

У чацвер, 13 ліпеня, мінскае "Дынама" стартуе на еўракубкавай арэне сезона-2023/24 — выязным супрацьстаяннем 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый з баснійскім "Жалезнічарам". Супернікі пазмагаюцца ў Сараева, на стадыёне "Грбавіца" з умяшчальнасцю 13146 гледачоў. Пачатак у 21.30 па беларускім часе.

НАДВОР’Е

Заўтра ўвечары на месцы правядзення паядынку будзе малавоблачна, без ападкаў — пры тэмпературы +25+27 градусаў.

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў з Грэцыі на чале з Евангеласам Манучасам, асістэнтамі якога стануць Трыфан Пятропулас і Канстанцінас Нікалаідзіс. Чацвёрты суддзя — Анастасіус Папапетру.

Інспектар матчу — Штэфан Ёханэсан (Швецыя).

Дэлегат УЕФА — Давід Моран (Ірландыя).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры сустрэчу пакажуць тэлеканал "ЯСНАе TV" і відэасервіс VOKA.

Фота: facebook.com/stadion.grbavica