ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІПЕНІ!
У афіцыйнай групе мінскага "Дынама" ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага гульца "бела-сініх" у другім летнім месяцы.
Нагадаем, што пераможца намінацыі традыцыйна атрымае прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Прэтэндэнтаў, як заўсёды, квінтэт. Гэтым разам у спісе паўабаронца Арцём БЫКАЎ, а таксама нападнікі Душан БАКІЧ, Іван БАХАР, Уладзіслаў МАРОЗАЎ і Ўладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ПАКІДАЙЦЕ СВОЙ ГОЛАС!
У ліпені падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі правялі пяць матчаў: разграмілі "Белшыну" (7:2) і "Асіповічы" (9:0), разыйшліся ўнічыю з "Тарпеда"-БелАЗам (0:0) і баснійскім "Жалезнічарам" (2:2), якому да таго ж у еўракубкавай сустрэчы ў адказ саступілі 1:2.