УЗЯЛІ КУРС НА БАКУ
Па сканчэнні чацвёртага матчу з баснійскім "Жалезнічарам" (2:2) у межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24 наша каманда вярнулася ў Novotel Bristol, а сёння раніцай развіталася с гасцінным атэлем — і зрабіла аўтобусны марш-кідок у Міжнародны аэрапорт Сараева.
Адпраўленне адтуль адбылося ў 15.10 па мясцовым часе (16.10 па беларускім) — транзітным пунктам з’явіцца Стамбул. Да месца прызначэння — у Баку, дзе адбудзецца гульня ў адказ, "бела-сінія" дабяруцца глыбокай ноччу.