УВАХОД НА КУБКАВЫ МАТЧ БУДЗЕ ВОЛЬНЫМ
У пятніцу, 28 ліпеня, "бела-сінія" працягнуць выступленні ў Кубку Беларусі-2023/24 — у межах 1/8 фінала ў родных сценах праэкзаменуюць першалігавыя "Асіповічы". Паядынак, які прыме Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" (вул. Кірава, 8/6), пачнецца ў 18.00.
Уваход на гульню будзе вольным!
Звяртаем увагу заўзятараў: для наведвання адкрыты толькі сектары A1, A2, А3, А4, А5, А6, А7, А8 і А9 — допуск туды ажыццяўляецца праз гістарычную арку арэны.
Запрашаем падтрымаць нашу каманду!