УЛАДЗІМІР ХВАШЧЫНСКІ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "БЕЛШЫНАЙ"
У суботу, 1 ліпеня, "бела-сінія" ў родных сценах не пакінулі шансаў "Белшыне" — 7:2 ў межах 14-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе.
Найлепшым гульцом каманды быў прызнаны Ўладзімір ХВАШЧЫНСКІ, якому ў якасці прыза дастанецца вялікі мясны бокс ад партнёра мінскага "Дынама" — Маладзечненскага мясакамбіната.
Вопытны форвард тройчы забіў у прамежку з 25-й па 46+-ю хвіліну плюс адзначыўся выніковай перадачай.