УЛАДЗІМІР ХВАШЧЫНСКІ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 14-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага гульца па выніках 14-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
MVP прызнаны прадстаўнік мінскага "Дынама" Ўладзімір ХВАШЧЫНСКІ, які стаў адным з галоўных герояў матчу з "Белшынай" (7:2).
33-гадовы нападнік даслаў у вароты суперніка тры мячы за 21 (!) хвіліну, а таксама запісаў на асабісты рахунак галявы пас.